Уладзімір Падрэзаў заявіў, што пад дыктоўку следства агаварыў бейсджампераў

Уладзімір Падрэзаў заявіў, што пад дыктоўку следства агаварыў бейсджампераў

Таганскі суд Масквы прызнаў вінаватымі пяцярых фігурантаў крымінальнай справы аб пафарбаванні ў сіні колер зоркі на шпілі вышыннага дома на Кацельніцкай набярэжнай.

З матывіровачнай часткі прысуду суддзі вынікае, што падсудныя былі прызнаныя вінаватымі ў хуліганстве.

Раней пракурор запатрабаваў пасадзіць на тры гады траіх з чатырох бейсджампераў, затрыманых у мінулым жніўні каля сталінскага гмаха ў Маскве.

Выступаючы падчас спрэчак у панядзелак пракурор запатрабаваў даць па тры гады калоніі парашутыстам-бейсджамперам Аляксандру Пограбаву, Аляксею Шыракажухаву і Яўгеніі Каратковай, а таксама руферу Уладзіміру Падрэзаву, што дапамагаў Мустангу. Толькі парашутыстцы Ганне Ляпёшкінай, якая цяжарная і хутка народзіць, дзяржабвінаваўца прапанаваў прызначыць тыя ж тры гады ўмоўна.

Самі абвінавачаныя і іх адвакаты папрасілі цалкам іх апраўдаць.

Маладых расіянаў абвінавачваюць у тым, што яны саўдзельнічалі у акцыі ўкраінца Мустанга 20 жніўня мінулага года — афарбоўцы верхняй частцы велізарнай жоўтай зоркі ў сіні колер і вывешванні на ёй ўкраінскага сцяга — «па матывах палітычнай нянавісці» і з мэтай «дэстабілізаваць сацыяльную абстаноўку» ў Маскве.

Чацвёра бейсджампераў тлумачылі, што скокнулі з вышыннага дома ў тую самую раніцу, калі на яе залезлі Мустанг з Падрэзавым цалкам выпадкова.

У выніку суд апраўдаў бейсджампераў Аляксандра Пограбава, Аляксея Шыракажухава, Яўгену Караткова і Ганну Ляпёшкіну.

Суддзя Марына Арлова абвясціла, што Уладзімір Падрэзаў здзейсніў дапамаганне ў вандалізме па матывах палітычнай нянавісці і яго асудзілі на 2 гады і 3 месяцы калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?