10.09.2015 / 17:33

Ярмошына: Мы заўсёды працуем на прызнанне выбараў 2

Арганізатары выбараў у Беларусі «заўсёды працуюць на іх прызнанне» міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку БДІПЧ АБСЕ, заявіла журналістам 10 верасня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што прызнанне выбараў «будзе залежаць ад саміх краін Захаду».

Ярмошына таксама паведаміла, што Цэнтрвыбаркам ужо акрэдытаваў 195 міжнародных назіральнікаў. Згодна з інфармацыяй, размешчанай на сайце ЦВК, 109 назіральнікаў накіраваў Выканкам СНД, 48 — Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, 24 — Міжпарламенцкая асамблея СНД, 9 — Парламенцкая асамблея Савета Еўропы, 5 — выбарчыя органы замежных дзяржаў.

0
наперсточник со стажем / Адказаць
10.09.2015 / 20:27
Итак, посчитаем тех, кто прибудет от СНГ с завязанными, как всегда, глазами и ватой в ушах. Это: 109+24 = 133. Остальные, "свободно-независимые": 48+9 = 57. "Выборные органы", без имен, не считаются. Это т.н. дым отечества, который сладок и приятен. Таким образом, Лида ведет со счетом 2,3 : 1. Пропорции будут меняться только в ее сторону. Следите за ее руками!
0
штось / Адказаць
10.09.2015 / 23:36
А як уследзіш, калі назіральнікаў да сталоў не дапускаюць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру