10.09.2015 / 19:28

Спрошчаную сістэму падаткаабкладання для іпэшнікаў плануюць урэзаць 1

У 2016 годзе можа істотна змяніцца спрошчаная сістэма падаткаабкладання. Гэта вынікае з праекта Закона «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь», размешчаным на сайце Мінфіна.

У прыватнасці, прапануецца ўвесці забарону на ўжыванне «спрошчанай» юрыдычным асобам і іпэшнікам, якія аказваюць паслугі інтэрнэт-пляцовак і якія ажыццяўляюць рознічны гандаль праз інтэрнэт-краму.

У той жа час законапраектам прадугледжваецца даць права прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання ўсім унітарным прадпрыемствам, створаным рэспубліканскімі дзяржаўна-грамадскімі аб'яднаннямі.

Зменяцца і крытэрыі, якім трэба адпавядаць для працы па «спрошчанай». У праекце закона аб унясенні змяненняў у Падатковы кодэкс прапануецца знізіць з 13,7 млрд рублёў да 1,5 млрд рублёў гранічны памер гадавой валавай выручкі для індывідуальных прадпрымальнікаў, пры якім іпэшнік абавязаны спыніць прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання і перайсці на агульнаўстаноўлены парадак падаткаабкладання.

Акрамя таго, пры «спрошчанай» плануецца павысіць стаўку падатку да 16% у дачыненні да даходаў у выглядзе сум бязвыплатна атрыманых грашовых сродкаў, кошту бязвыплатна атрыманых тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў.

Таксама прапануецца знізіць з 1,5 тыс. да 1 тыс. Кв. м крытэр для мэт выплаты падатку на нерухомасць суб'ектамі прадпрымальніцтва, якія карыстаюцца ССП.

0
стас карпюк / Адказаць
10.09.2015 / 20:43
Ушлёпкі, нічога не скажаш... У краіне і так ўсё зарэгулявана да не хачу. Людўі хоць ў якой форме легальеа працуюць. Дык не, давай і сюды пысы засунем...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру