У чацьвер, 6 сакавіка, Офіс фінансавага аўдыту і кантролю (ОФАК) Міністэрства фінансаў ЗША растлумачыў ужыцьцё санкцыяў, уведзеных супраць дзяржаўнага канцэрну «Белнафтахім» 13 лістапада мінулага году. Згодна з гэтым тлумачэньнем, блякаваньне актываў «Белнафтахіму» і забарона на зьдзелкі распаўсюджваюцца на ўсе падразьдзяленьні канцэрну і кампаніі, у якіх «Белнафтахім» валодае прынамсі 50-працэнтавай доляй.

Тэхнічна гэтае паведамленьне ОФАК было тлумачэннем ужо ўведзеных санкцый, але яно было інтэрпрэтавана ў Менску як новыя карныя крокі Вашынгтону ў дачыненьні да Беларусі. У адказ на санкцыі Міністэрства замежных справаў Беларусі адклікала ў Менск пасла Хвастова і рэкамэндавала амэрыканскаму боку, каб амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Сьцюарт таксама пакінула краіну.

Аднак пасьля двухдзённага разважаньня амэрыканскі бок вырашыў пакінуць пасла ў Беларусі.

Варта адзначыць, што, насуперак пераднавагоднім пагрозам А. Лукашэнкі, беларускі бок ня «вышпурнуў» пасла ЗША, а абмежаваўся больш мяккімі захадамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?