Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №390, якім узнагародзіў дзеячаў беларускай культуры ў Польшчы.

Так, ордэн Францішка Скарыны атрымалі прафесар кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта Аляксандр Баршчэўскі, а таксама паэт, перакладчык, публіцыст і грамадскі дзеяч Віктар Швед. Медалём Францыска Скарыны адзначаны старшыня Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа» Ян Чыквін.

Узнагароды ім нададзеныя за актыўную дзейнасць па папулярызацыі беларускай культуры, мовы і літаратуры, значны асабісты ўнёсак у развіццё міжкультурных сувязяў і ўмацаванне добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Польшчай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?