10.09.2015 / 20:51

У Беларусі можа пачацца зборка аўтамабіляў Iveсo і Fiat 5

У Беларусі можа пачацца зборка камерцыйных аўтамабіляў Iveko і легкавых — Fiat. Пра гэта ішла размова 10 верасня падчас наведвання прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым канцэрна Fiat Chrysler Automobiles у італьянскім Турыне. Кіраўнік беларускага ўрада правёў перамовы з кіраўніцтвам канцэрна і пазнаёміўся з вытворчасцю.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, прэм'ер-міністр, размаўляючы з кіраўніцтвам канцэрна, зазначыў, што Беларусь гатовая арганізаваць візіт дэлегацыі прадпрыемства ў Мінск для далейшага развіцця супрацоўніцтва.

«Бакі папярэдне дамовіліся аб рэалізацыі двух праектаў па зборцы легкавых і камерцыйных аўтамабіляў. Размова ішла пра камерцыйныя аўтамабілі Iveko, Fiat, легкавыя аўтамабілі. Першы крок — стварэнне буйнавузлавой зборкі ў 2016 годзе, у 2017—2018 гадах мяркуецца дасягнуць пэўнай лакалізацыі — 30-50%», — гаворыцца ў паведамленні.

У праектах з Fiat Chrysler Automobiles прадугледжвалася задзейнічаць пляцоўкі СП ЗАТ «Юнісон» (плануецца вырабляць 20 тыс. аўтамабіляў у год) і «БелаўтаМАЗа». Сума інвестыцый пакуль не называецца, абмяркоўваліся мадэлі і тэхнічная падтрымка.

На сустрэчы з кіраўніцтвам канцэрна таксама ішла размова аб стварэнні рабочай групы па распрацоўцы мемарандума аб супрацоўніцтве Беларусі і Fiat Chrysler Automobiles.

Fiat Chrysler Automobiles — найбуйнейшая аўтамабілебудаўнічая кампанія, заснаваная пасля зліцця канцэрна FIAT з амерыканскім Chrysler. Кампанія з'яўляецца сёмым па велічыні ў свеце аўтавытворцам. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Нідэрландах, фінансавы цэнтр — у Вялікабрытаніі.

0
Драздоуская агра- песня / Адказаць
11.09.2015 / 07:42
А iveco не ёсць канкурэнт МАЗа? У чым фiкус-пiкус ?
0
егщшгп / Адказаць
11.09.2015 / 09:48
А что разве IVECO не собирают в Лиде в виде синисх автобусов на ОЗ "Неман" (бывшее СКТБ "Неман")? Так они уже делают это пару лет, если не более. И вообще от этих шараханий по сборке на Юнисон легковушек различных марок, начиная от Ford, китайцев, иранцев, Opel-я, французов (кого еще пропустил) складывается впечателение, что не знают чем занять эту площадку, типа вбили в голову что надо собирать что-то, неважно что и дальше действуют, а т.к. пока это не слишком прибыльное занятие, тем более учитвая падение рынков и как следствие резкое обнищание потенциальных покупателей то и результатов пока ноль. Но зато нам есть что предложить....чем и занимается верхи
0
Генэрал Голад / Адказаць
11.09.2015 / 11:23
Немцы расшыфроўваюць абрэвіятуру FIAT наступным чынам - "Fehler in allen teilen" - "Памылкі ва ўсіх частках".
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру