10.09.2015 / 23:14

У Мінску зачыняюць вядомую краму «Лакомка» 28

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

У Мінску закрываюць культавы магазін кандытарскіх вырабаў і цукерак «Ласун» («Лакомка»). Ён не будзе працаваць з 1 кастрычніка. Гэтую інфармацыю tut.by пацвердзілі ў самой краме.

Сёння з гэтай нагоды там правялі сход. Супрацоўнікам прапанавалі працу ў іншых гандлёвых сетках горада. У краме працуе каля 40 чалавек.

Даведацца, з чым звязана закрыццё і што будзе на месцы аб'екта гандлю, не ўдалося..

Краму «Ласун» у Мінску адкрылі ў 1952 годзе. За гады працы яна стала брэндам горада, дзе куплялі кандытарскія вырабы і цукеркі не толькі мінчукі, але і турысты.

0
Таня / Адказаць
11.09.2015 / 00:08
Дренаж навiна(((
0
Анна / Адказаць
11.09.2015 / 00:22
товарищи-минчане! очень прошу вас- - давайте создадим петицию - подпишем и не позволим уничтожить Лакомку. еще резануло, что неизестно, что будет на месте Лакомки...
0
сыходь!! / Адказаць
11.09.2015 / 01:27
Ну што будзе, ачарадное казино ци бардэль
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру