Андрэй Курэйчык — папулярны беларускі сцэнарыст і рэжысёр. Аўтар «Вышэй за неба» і «ГараШ». 

Андрэй Курэйчык — папулярны беларускі сцэнарыст і рэжысёр. Аўтар «Вышэй за неба» і «ГараШ». 

«Sos! Мне стала вядома, што нашая дзяржава рыхтуе новы закон. Як я зразумеў, лабіюе яго спадарыня Дрыга (намесніца міністра культуры). Нічога больш бяздумнага, дзікага і шкоднага я не чытаў. Указ прадугледжвае ўвядзенне дазвольнага парадку на стварэнне кіно, любога кіно. У такім выглядзе гэта поўны і абсалютны крыж на любой творчай ініцыятыве. Такога няма нідзе ў свеце. Пасля гэтага ўказу кіно ў гэтай краіне больш не будзе», — напісаў эмацыйны пост у сваім фэйсбуку беларускі рэжысёр Андрэй Курэйчык. 

У размове з журналістам «Нашай Нівы» Андрэй патлумачыў, што праект указу патрапіў да яго ад сяброў-чыноўнікаў, імёны якіх ён не хоча называць. 

Закон прадугледжвае ўзгадненне з міністэрствам культуры сцэнара, сінопсіса, складу здымачнай групы ды іншага. Без гэтага кіно будзе нелегальным. Апроч таго, за атрыманне дазволу на здымку кіно давядзецца заплаціць — праект указа ўтрымлівае канкрэтныя сумы з улікам хранаметражу і колькасці серый. 

«Нас, недзяржаўных кіношнікаў, робяць нелегаламі. Такія праекты як «Вышэй за неба» і «ГараШ» ідэалагічна непадпарадкаваныя чыноўнікам, таму яны хочуць усё узяць пад кантроль і пакінуць месца ў кінематографе толькі «Беларусьфільму» і тэлеканалам», — падагульніў Андрэй Курэйчык. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?