Тут і ніжэй фота: socalitybarbie via Instagram

Тут і ніжэй фота: socalitybarbie via Instagram

Вясельны фатограф з Арэгона (ЗША), які не называе свайго імя, стварыў парадыйны інстаграм Socality Barbie, у якім ператварыў славутую ружова-гламурную ляльку ў хіпстара — звычайнага карыстальніка сацсеткі Instagram.

«Барбі-хіпстар значна круцей за цябе ў інстаграме», — заяўляе аўтар на адным са здымкаў. І праўда, ува ўсіх стандартных хіпстарскіх кадрах Барбі, сімвал мас-маркету, глядзіцца дасканала.

Доказ таму — 10—20 тысяч лайкаў пад кожным фота.

У Барбі-хіпстара ўжо больш за мільён падпісантаў, хаця яшчэ два месяцы таму было не больш за тысячу. Ды гэта яшчэ не рэкордныя 46 мільёнаў (менавіта столькі мае Тэйлар Свіфт), але ўжо даволі заўважна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?