Забойства адбылося 11 верасня каля 15.00 у вёсцы Каменная Горка, што за Мінскай кальцавой аўтадарогай насупраць аднайменнага мікрараёна. Злачынцу ўдалося ўцячы з месца здарэння.

Цяпер на месцы здарэння працуюць праваахоўнікі, перадае БелТА.

Жыхары Ждановіч паведамілі «Нашай Ніве», што вуліцы аграгарадка патрулююць узброеныя міліцыянты ў бронекамізэльках. Яны перасцерагаюць жыхароў і распытваюць пра чалавека з пэўнымі прыкметамі.

Фота БелТА.

Фота БелТА.

У вышук аб'яўлены Каранеўскі Аляксандр Уладзіміравіч 1954 г.н., які 11 верасня 2015 г каля 15 гадзін у вёсцы Каменная Горка Мінскага раёна з абрэза паляўнічай стрэльбы забіў дзвюх жанчын і ўцёк, паведамляецца на сайце МУС.

На выгляд 60—65 гадоў, рост 180—185 см, здаровага целаскладу, сівыя кароткія валасы, магчыма ў акулярах для карэкцыі зроку.

Быў апрануты: штаны (джынсы) цёмнага колеру, дарожная падоўжаная куртка цёмна-сіняга колеру з гарызантальнай паласой аранжавага колеру ззаду.

Пры сабе, магчыма, мае абрэз паляўнічай стрэльбы.

Тых, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне Каранеўскага альбо звесткамі аб злачынстве, просяць паведаміць у міліцыю па тэлефоне 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0