Вечарам 11 верасня ў Мінск прыбыла новая кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Андрэа Віктарын, паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве.

Нямецкі дыпламат Андрэа Віктарын змяніла на гэтай пасадзе Майру Мору, якая завяршыла сваю дыпламатычную місію ў Беларусі 31 жніўня. 

Андрэа Віктарын нарадзілася 13 снежня 1957 года. З 1989 года на дыпламатычнай службе ў МЗС Германіі. Працавала ў пасольствах ФРГ у Латвіі, Нідэрландах, Арменіі. У 2000—2003 гадах была саветнікам пасольства Германіі ў Беларусі. З 2012 года і да цяперашняга прызначэння Віктарын узначальвала нямецкае дыппрадстаўніцтва ў Рызе.

Ад'язджаючы з Мінска, Майра Мора адзначыла, што пакідае Беларусь на хвалі паляпшэння адносінаў з ЕС. «Жадаю, каб адносіны такімі заставаліся і ў далейшым, таму што мы суседзі і павінны жыць у міры і згодзе. Я пакідаю сваю любімую Беларусь у вельмі добрых руках», — сказала яна 24 жніўня на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, маючы на ўвазе сваю пераемніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?