12.09.2015 / 09:55

Паліцыя разагнала акцыю пратэсту ў Ерэване 2

Удзельнікі акцыі «Не рабаванню» на праспекце Баграмяна адмовіліся выканаць патрабаванні паліцыі і сысці з праспекта. Напярэдадні пратэстоўцы перакрылі праезную частку праспекта, і паліцыя дала ім час да 5:00 раніцы.

Пачынаючы з пятай раніцы, паліцыя перыядычна заклікала ўдзельнікаў акцыі разысціся, але пратэстоўцы сфармавалі жывы ланцуг і адмовіліся выконваць патрабаванні праваахоўнікаў. Праз паўгадзіны паліцыянты, таксама сфармаваўшы ланцуг, выціснулі ўдзельнікаў акцыі з праезнай часткі праспекта. Яны ачапілі праезную частку, не дазваляючы актывістам зноў выйсці на праезную частку.

У выніку разгону акцыі пратэсту 48 актывістаў былі дастаўленыя ў аддзяленні паліцыі, паведамляе armtoday.info.

0
Inhvar / Адказаць
12.09.2015 / 10:03
Электрамайдан не атрымаўся..
0
спачуванні / Адказаць
12.09.2015 / 11:32
Расія не пацерпіць ніякіх майданаў! вы, армяне, у клетке з калючага дроту, як і беларусы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру