12.09.2015 / 10:11

Прэм'ер Венгрыі параіў уцекачам вяртацца туды, адкуль яны прыйшлі 9

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што уцекачам варта вяртацца туды, адкуль яны прыйшлі.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Bild, адказваючы на пытанне, куды пойдуць ўцекачы пасля таго, як для іх будуць зачыненыя межы Венгрыі.

«Туды, адкуль яны прыйшлі. Па сутнасці, гэтыя мігранты прыйшлі не з тых раёнаў, дзе вядуцца непасрэдныя ваенныя дзеянні, а з лагераў, якія знаходзяцца ў суседніх з Сірыяй краінах: з Лівана, Іарданіі, Турцыі. Там яны былі ў бяспецы. Таму гэтыя людзі не беглі ад небяспекі Гэтыя людзі едуць у Еўропу не таму, што яны шукаюць бяспекі, а шукаюць лепшага жыцця, чым у лагерах», — сказаў Орбан.

Раней паведамлялася, што войска Венгрыі пачалі ваенныя вучэнні для падрыхтоўкі салдат да абароны паўднёвых межаў. Венгрыя плануе адправіць салдат на дапамогу паліцыянтам для патрулявання межаў краіны, да якіх кожны дзень з Сербіі прыбываюць тысячы бежанцаў і мігрантаў.

0
Белабандэравец / Адказаць
12.09.2015 / 11:17
Даўно трэба было так сказаць.
0
я / Адказаць
12.09.2015 / 11:25
Правiльна кажа
0
Пятро / Адказаць
12.09.2015 / 12:07
Рэспект!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру