12.09.2015 / 11:48

Падазраваны ў забойстве дзвюх жанчын у Каменнай Горцы знойдзены павешаным 3

Мяркуецца, што суіцыд.

Знойдзены труп падазраванага ў забойстве дзвюх жанчын у в. Каменная Горка Мінскага раёна, паведаміла ў сваім фэйсбуку прадстаўнік СК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

«У ходзе пошукавых мерапрыемстваў у адным дамоў, што будуецца ў Мінскім раёне, знойдзены труп падазраванага ў здзяйсненні забойства дзвюх асоб (суіцыд)», — паведаміла яна.

Ён знойдзены павешаным, а побач ляжаў абрэз.

Месца ўчорашняга забойства. Фота БелТА

«У цяперашні час следчымі ва ўзаемадзеянні з аператыўнымі супрацоўнікамі, Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз праводзіцца комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне прычын і абставінаў выпадку. У межах крымінальнай справы прызначаны шэраг даследаванняў, у тым ліку па выключаных з месца злачынства слядах і і прадметах, працягваецца праца са сведкамі, — паведаміла Т. Беланог.

Забойства — былі забітыя дзве жанчыны — адбылося 11 верасня каля 15.00 у вёсцы Каменная Горка, што за Мінскай кальцавой аўтадарогай насупраць аднайменнага мікрараёна. Злачынцу ўдалося уцякчы з месца здарэння. У вышук быў абвешчаны Каранеўскі Аляксандр Уладзіміравіч.

0
mikola ramanau / Адказаць
12.09.2015 / 12:04
zabili *voragi*...
0
mikola ramanau / Адказаць
12.09.2015 / 14:16
znaisci zlaczyncau...i pakarac!
0
штосьцi тут не так / Адказаць
12.09.2015 / 17:43
яri з яго рэцыдывiст, ды i cуiцыд .... нешта не вяжыцца адно з адным
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру