Тое, што ў нас у Беларусі рынак, так бы мовіць, сумежны з расійскім — гэта не навіна. Давялося мне нядаўна зайсці ў «Акадэмкнігу», у аддзел сацыяльных навук. І ўбачыў я там з 5 тузінаў цудоўных кніг, як, напрыклад амаль поўны збор твораў Старыкава, нейкія дзікія-дзіўныя кнігі пра Наваросію і «крывавую хунту» і г.д. Падборку самых «шэдэўральных» экзэмпляраў далучаю.

У сваё апраўданне таварышы з Белкнігі могуць сказаць, што ў нас свабода друку і гэтак далей. Але пры гэтым на паліцах няма НІВОДНАЙ кнігі, якая б адлюстроўвала ўкраінскую пазіцыю па гэтым пытанні. Там ёсць кніг дваццаць расійскіх лібералаў, але значнай частцы з іх ужо шмат гадоў, то бок бачу я іх рэгулярна, яны былі і да ўкраінскага крызісу. Я асабіста ў гэтым бачу мінімум непавагу да Украіны, а максімум — яўна прарасійскі пункт гледжання тых, хто фармуе асартымент. Мне здаецца, адміністрацыя магла б паклапаціцца пра тое, каб калі ўжо была прадстаўленая нейкая інфармацыя па нейкай спрэчнай тэме, то ўсебакова, а не толькі з чарнасоценна-імперскага боку.

З павагай, Васіль Ніхто.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0