12.09.2015 / 16:04

У Магілёве пры абвальванні грунту траншэі загінуў чалавек ФОТА 1

38-гадовы мужчына быў зажыва пахаваны пры правядзенні земляных работ па вуліцы Пашкоўскай у Магілёве.

Як паведамілі у Магілёўскім абласным упраўленні МНС, няшчасны выпадак здарыўся днём 11 верасня. Пры пракладцы каналізацыйных труб у траншэі глыбінёй 3 метры і шырынёй 1 метр адбылося абвальванне грунту, якім засыпала грамадзяніна 1977 года нараджэння. 

Супрацоўнікі МНС, якія прыехалі на вылік, адкапалі пацярпелага і перадалі яго ўрачам хуткай дапамогі, але выратаваць яго не ўдалося — медыкі канстатавалі смерць мужчыны.

0
абсалютна незразумела! / Адказаць
12.09.2015 / 17:36
Якая недарэчная смерць! Ён што, адзін у той траншэі працаваў?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру