У сядзібе Партыі БНФ распачаўся ІХ зьезд міжнароднага грамадскага аб'яднання «Малады фронт» (зарэгістраванае ў Чэхіі). 6 верасьня арганізацыя адзначыла 18-годзьдзе.

Зьезд адбываецца ў адкрытым фармаце, удзельнічаць могуць усе ахвотныя сябры арганізацыі. Зьміцер Дашкевіч назваў зьезд дыскусіяй, перадае радыё «Свабода».

У залі сабралася каля 30 дэлегатаў. З заснавальнікаў і вэтэранаў арганізацыі прысутнічаюць Павал Севярынец, Зьміцер Дашкевіч, Мікола Дземідзенка, Цімох Дранчук, Наста Палажанка.

Пачаўся зьезд з хвіліны маўчаньня па загінулым ва Ўкраіне Алесю Чаркашыну. Дэлегаты прасьпявалі «Магутны Божа».

Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Спачатку маладафронтаўцы хацелі прыняць рэзалюцыю: Байкот «выбарам». Але потым вырашылі зьмяніць фармулёўку на: «Выбарам» — ігнор.

«Заклікаем усіх кандыдатаў, якія лічаць сябе апазыцыйнымі, зьняцца з выбараў. Усіх, хто працягвае ўдзел у цырку Лукашэнкі — Ярмошынай, «Малады Фронт» уважае за марыянэтак дыктатуры», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

«Наш галоўны вораг — шавінісцкая Масква, — гаворыцца ў рэзалюцыі, якую цытуе БелаПАН. — Наша першая задача — супрацьстаяць Маскве ўсімі магчымымі сродкамі: пашырэннем выкарыстання нацыянальнай мовы, распаўсюджваннем нацыянальных сімвалаў, раскрыццём сеткі чарнасоценскіх арганізацый». 

«На парозе пятай пяцігодкі дыктатуры Беларусь стаіць перад вострай знешняй пагрозай — магчымасцю агрэсіі з боку Расійскай Федэрацыі», — зазначаюць аўтары рэзалюцыі.

На іх думку, «дыктатура Беларусі трымаецца толькі на фінансавай і палітычнай падтрымцы Масквы».

«Будзе лагічным, калі мы прыйдзем да высновы, што трэба ў першую чаргу змагацца з прычынай хваробы, а не з самой хваробай, якая, маючы знешняе сілкаванне, нават знішчаная будзе ўзнікаць зноў. І няма розніцы, як яна пры гэтым будзе называцца: Саша або Таня. Прыклад Украіны гэта пацвярджае», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

«Размаўляй па-беларуску, рабі ўсё магчымае, каб спыніць імперыю», — зазначаецца ў рэзалюцыі «Маладога фронту».

З'езд вырашыў, што кіраваць «Маладым фронтам» замест сустаршыняў будзе сойм. 

«Гэта звязана з рознымі акалічнасцямі, — растлумачыў БелаПАН былы сустаршыня «Маладога фронту» Дзмітрый Дашкевіч. — Ёсць уплывовыя меркаванні, што эфектыўная дзейнасць можа быць дэцэнтралізаванай. Мы маем прыклады фанацкага руху, іншых структур, якія не маюць цэнтралізаванага кіраўніцтва і паспяхова дзейнічаюць». 

Апрача таго, паводле слоў Дашкевіча, «на сёння не выкрышталізавалася асоба, якая ўзяла б на сябе адказнасць за нацыянальнае лідарства ў арганізацыі».

«На жаль, не адбылася паўнацэнная змена пакаленняў у «Маладым фронце». На гэта паўплывала шмат фактараў: дэмаграфічная яма ў Беларусі, рэжым Лукашэнкі, рэпрэсіі», — сказаў адзін з лідараў арганізацыі. 

Пры гэтым Дашкевіч верыць, што, «калі ў Беларусі пачнуцца глабальныя перамены, «Малады фронт» іх узначаліць сумесна з іншымі дэмакратычнымі арганізацыямі».

У тайным галасаванні адносна складу сойму ўзялі ўдзел 32 дэлегаты з'езда. У выніку ў склад сойму ўвайшлі 19 чалавек з 21, унесенага ў спіс для галасавання. У ліку выбраных — Дзмітрый Дашкевіч, яго жонка Настасся Дашкевіч, а таксама вядомыя маладзёжныя актывісты Мікалай Дземідзенка, Эдуард Лобаў, Уладзімір Яроменак, Іван Шыла, Ілья Шыла, Алесь Кіркевіч. 

Другая сесія дзявятага з'езда «Маладога фронту» пройдзе 10 кастрычніка. На ёй склад сойма можа быць скарэктаваны.

Павал Севярынец

Павал Севярынец

Яўген Васьковіч на зьезьдзе «Маладога Фронту»

Яўген Васьковіч на зьезьдзе «Маладога Фронту»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?