У Мінску ў Дзень горада разгарнулі самы вялікі дзяржаўны сцяг Беларусі. Яго памер — больш за 4 тысячы квадратных метраў, а вага каля 300 кілаграмаў.

Удзел у мерапрыемстве прынялі каля 300 чалавек. За разгортваннем сцяга, даўжыня якога складае 90 метраў, а шырыня — 45 метраў, назіраў прадстаўнік Кнігі рэкордаў Гінеса. Арганізатары цырымоніі падалі заяўку на выдачу сертыфіката, які пацвярджае званне «Самы вялікі дзяржаўны сцяг Беларусі».

Пасля цырымоніі сцяг будзе перададзены ў Музей беларускай дзяржаўнасці.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?