У межах Дня горада, які традыцыйна адзначаецца ў Мінску ў другую суботу верасня, на праспекце Пераможцаў дзейнічае «Горад майстроў». Выклікае здзіўленне, што адзін са стэндаў месціцца пад імперскім расійскім сцягам. 

На беразе Свіслачы можна было пайграць або паслухаць фартэпіяна.

Завершыцца свята ў 22.00 феерверкам каля стэлы «Мінск — горад-герой». Ён працягнецца 12 хвілін. Для запуску феерверкаў, агні якога ўзнімуцца на вышыню 400 метраў, будуць выкарыстаныя найноўшыя камп'ютарныя тэхналогіі. 

У гэтыя хвіліны каля стэлы шмат міліцыі, можна сказаць, каля тысячы чалавек. Прысутнічаюць унутраныя войскі МУС. Стэлу абшукваюць з сабакамі на наяўнасць выбухоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?