Фота ТАСС

Фота ТАСС

У памежнай службе Украіны паведамілі аб затрыманні двух расійскіх грамадзян на ўчастку аддзела «Меловое» супрацоўнікамі Луганскага пагранічнага атрада.

У расійскім міністэрстве абароны раней заявілі аб выкраданні расійскага вайскоўца і яго брата з тэрыторыі Растоўскай вобласці. «12 верасня каля 6 гадзін раніцы з населенага пункта Чарткова Растоўскай вобласці супрацоўнікамі ўкраінскіх спецслужбаў быў выкрадзены і вывезены на тэрыторыю Украіны расійскі вайсковец-кантрактнік Віктар Барсукоў», — цытуе Інтэрфакс прэс-службу Мінабароны Расіі.

Як перадае ТАСС, інфармацыю аб выкраданні расійскіх грамадзян камандаванне вайсковай часткі атрымала ад сваякоў, якія пражываюць у Чарткове, у якіх гасцявалі браты Барсуковы. Мінабароны таксама запатрабавала неадкладна вызваліць расейцаў.

Ва ўкраінскім памежным ведамстве, аднак, паведамілі, што браты Барсукова незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу Украіны, за што і былі затрыманыя.

Па словах прадстаўнікоў Дзяржпагранслужбы, яны былі апранутыя ў ваенную форму без знакаў адрознення і паводле дакументаў аказаліся расійскімі грамадзянамі.

«Падчас праверкі адзін з мужчын меў пры сабе ўнутраны пашпарт РФ, а другі — ваенны білет, згодна з якім ён з'яўляецца ваеннаслужачым ВС Расіі ў адной з вайсковых частак з Варонежскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні пагранслужбы Украіны.

Ва ўкраінскай пагранслужбе паведамілі, што парушальнікаў даставілі ў памежнае падраздзяленне і праінфармавалі аб гэтым расійскі бок.

Населены пункт Чарткова Растоўскай вобласці прымыкае да ўкраінскага пасёлка Мелавое Луганскай вобласці і аддзелены ад яго чыгункай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?