Украінскага рэжысёра Алега Сянцова і актывіста Аляксандра Кольчанку, асуджаных у Расіі, прапаноўвалі абмяняць на расіянаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева. Пра гэта ў суботу ў эфіры «Грамадскага на рускай» распавёў кіраўнік украінскага Цэнтра вызвалення палонных «Афіцэрскі корпус» Уладзімір Рубан.

Алег Сянцоў, tass.ru

Алег Сянцоў, tass.ru

Па словах Рубана, ініцыятыва сыходзіла менавіта ад перагаворшчыкаў з Расіі, а не з самаабвешчаных рэспублік. Перамовы, па яго словах, былі неафіцыйнымі і праходзілі ў Мінску на мінулым тыдні.

«Я не назаву крыніцу, не назаву бок, з якім мы абмяркоўвалі. Па іх просьбе. Гэта прадстаўнікі Расіі, а не Данецка. Сустрэча была ў Мінску. Размова была дастаткова сур'ёзнай», — распавёў Рубан.

***

У канцы жніўня Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд прысудзіў украінскага рэжысёра Алега Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму, Аляксандру Кольчанку далі дзесяць гадоў строгага рэжыму. Следства лічыць, што Алег Сянцоў разам з саўдзельнікамі спрабаваў зладзіць тэракты ў Крыме пасля далучэння паўвострава да Расіі.

Сяржант Аляксандр Аляксандраў і капітан Яўген Ерафееў былі затрыманыя пасля перастрэлкі з украінскімі вайскоўцамі каля горада Шчасце ў Луганскай вобласці Украіны 16 мая. На допыце яны назвалі сябе дзеючымі вайскоўцамі 3-й асобнай гвардзейскай брыгады спецназу ў Тальяці. Расійскі бок называе іх былымі вайскоўцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?