У наступныя суткі, 14 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамілі БелТА ў Белгідрамеце.

БелТА

БелТА

Будзе пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 16—22 градусы цяпла.

Наступныя дні будзе дажджліва, а ў чацвер моцна пацяплее, паведамляюць i pogoda.by і gismeteo.by. Так, у чацвер у Мінску будзе +22—24, а ў пятніцу наогул — +25—27.

Праўда, трэба ўлічваць, што больш-менш аб'ектыўны прагноз даецца тэрмінам да трох сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0