Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка не атрымліваў прапанову абмяняць арыштаваных расіянаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева на асуджаных у Расіі рэжысёра Алега Сянцова і актывіста Аляксандра Кольчанку. Пра гэта ў нядзелю, 13 верасня, у сваім твітары паведамляе журналіст газеты The Independent Олівер Кэрал.

«Я спытаў у Парашэнкі, ці атрымліваў ён прапанову абмяняць Сянцова і Кольчанку на злоўленых расіянаў. Ён сказаў «не праўда», — напісаў Кэрал.

Днём раней у эфіры «Грамадскага на рускай» кіраўнік украінскага Цэнтра вызвалення палонных «Афіцэрскі корпус» Уладзімір Рубан заявіў, што ў Мінску на мінулым тыдні прайшлі перамовы, на якіх ад расійскага боку паступіла прапанова па абмене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?