Інсталяцыя беларускага стрыт-арт мастака - Dima Dream

Інсталяцыя беларускага стрыт-арт мастака - Dima Dream

Паступова айчынная эстрада сыходзіць са сцэны, і на змену ёй прыходзяць «new generation» са сваім стылем, манерамі выканання і новымі хітамі. Нядаўна ў сацыяльных сетках падымалася тэма маладых выканаўцаў і гучала пытанне, чаму мы іх не бачым. Вось песні маладых беларускіх поп-гуртоў і іх песень за першую палову 2015 года.

Дразды — «Павязу ў вёску»

Знакаміты сваім агра-трэшам гурт «Дразды» выпусціў свежы кліп, які паступова набірае прагляды. Песня — «Павязу ў вёску».

Ды-2. Бронкс & Наталі — Ад сэрца да сэрца.

Сам дуэт піша пра сябе так: «гурт, які стаў у 90-я адкрыццём рускай танцавальнай музыкі». Вялізныя афіцыйныя тыражы дыскаў, відэакліпы на расейскіх тэлеканалах, песні на радыёстанцыях. Здаецца, тут нічога не трэба дадаваць, вось іх кліп:

Герман Цітоў — «Жанчына»

Удзельнік расійскіх тэлепраектаў «Народны артыст — 2» і «Сакрэт поспеху». З 2009 года вядзе праграму «Наша раніца» на АНТ у пары з Наталляй Радзінай (другой). Вядомы напісаннем песень для Філіпа Кіркорава і Мікалая Баскава. Вашай увазе — Герман Цітоў з кампазіцыяй «Жанчына».

Кірыл Ермакоў — «Рыхтык»

Супер-фіналіст конкурсу «Мой Camp Rock» ад Disney. У СМІ пра яго пішуць, што ён знакаміты спявак і музыка. Справа ў тым, што Кірыла ўдзельнічаў у конкурсе «Акадэмія талентаў» на АНТ і таксама адзін з удзельнікаў расійскага музычнага конкурсу «Голас».

Гурт MISTERS і Каця Волкава — «Мы станем бліжэйшыя»

Гэта музычны праект маладога беларускага артыста, аранжавальніка і аўтара песень Яна Маерса. Зыходным пунктам для праекта MISTERS стала шоу тэлеканала АНТ «Містар Беларусь», у якім Ян стаў пераможцам у намінацыі «Містар мужчынская салідарнасць». Каця Волкава - фіналістка шоу «Хачу ў Віа гру» (НТВ), удзельніца «Акадэміі талентаў 2» (АНТ), спявачка і аўтар 10 песень актыўна ратыруемых на тэрыторыі Беларусі і Украіны. Разам яны знялі кліп на песню «Мы станем бліжэйшыя».

Яўген Слуцкі — «З табой»

Яўген — пераможца тэлевізійнага праекта тэлеканала АНТ «Акадэмія талентаў». Сам ён родам са Слуцка, менавіта таму і ўзяў такі псеўданім. Раней быў лаўрэатам міжнароднага конкурсу «Ялта-2006», а таксама рэспубліканскага конкурсу «Зорка ўзышла над Беларуссю» ў складзе гурту «Гармонія».

Арцём Міхаленка — «На стагоддзі»

Знакаміты перамогай у праекце «Новыя галасы Беларусі». Нарадзіўся ў маленькім пасёлку Алекшыцы Бераставіцкага раёна. Пачаў займацца музыкай яшчэ з 4 год, так і патрапіў на сцэну. Яго новая кампазіцыя «На стагоддзі» набрала ўжо каля 11 тысяч праглядаў на ЮТубе. 

Ганна Шаркунова — «Усё гэта было»

Шмат хто ведае Ганну па яе ўдзелах у «Песні года Беларусі» і адборах на «Еўрабачэнне». Гэтым летам яна выпусціла новы кліп пад назвай «Усё гэта было». Здымкі адбываліся ў італьянскім горадзе Палерма.

Аляксей Хлястоў і Дзяніс Майданаў — «Ты брат»

Удзельнік «Новай хвалі — 2005» і чалавек, які збірае Палац Рэспублікі, у гэтым годзе выпусціў саўндтрэк да фільма «Мы браты», які здымаўся за дзяржаўныя грошы. А кампанію яму склаў расійскі спявак Дзяніс Майданаў. Увага, шмат спецэфектаў.

Ягор Ваўчок — «Супакойся»

Хто такі Ягор? Удзельнік дзіцячага «Еўрабачэння-2004» і фіналіст тэлепраекта «Акадэмія талентаў» на АНТ. Сёння Ягор нагадвае такога «беларускага Івана Дорна».

Teo — «Супакойся»

Распавядаць сёння, хто такі спявак Тэа, па-мойму, не патрабуецца. Таму вашай увазе яго новы хіт — «Супакойся».

Вікторыя Алешка — «Супакойцеся, мужчына!»

Наступную беларускую спявачку можна дакладна назваць «беларускай Аленай Ваенгай». Мо таму людзі і слухаюць. Вікторыя Алешка ў 16 гадоў стала салісткай ансамбля «Верасы». Скончыла Універсітэт культуры, эстраднае аддзяленне па класе вакалу. Год таму, адпрацаваўшы 11 гадоў у «Верасах», занялася сольнай кар'ерай.

Алёна Ланская — «Я жывая»

Знакамітая спявачка Алёна Ланская гэтай вясной выпусціла новы кліп пад назвай «Я жывая». Цікава, які сэнс яна ўкладала ў словы і пастаноўку кліпа?

Cherry Lady — «Адрэналін»

Павел Клышэўскі — прадзюсар і лідар гурту «Цягні-штурхай» — стварыў трыа, назва якога Cherry Lady. Як сцвярджае іх прадзюсар, дзяўчыны выступаюць толькі ўжывую, яны вельмі таленавітыя і сэксуальныя. Вось іх новы кліп на песню «Адрэналін»:

Дзіма Камінскі & Music Hayk — «Значыць»

Сумесна з расійскім лэйблам «Маналіт» Дзіма выпусціў свой першы сольны альбом — #Луноход8, які хуткімі тэмпамі набіраў папулярнасць па ўсім СНД. У Беларусі альбом #Лунаход8 атрымаў «Альбом года — 2013» ад АНТ. Выпускнік праекта «Фабрыка зорак — 4» (Кіеў, 2011) на ўкраінскім «Новым канале».

Такім чынам, можна зрабіць высновы: нельга сказаць, што сённяшняй моладзевай беларускай поп-эстрады не існуе. Так, тэлебачэнне застаецца захопленым расійскім шоўбізам, а ў музыкаў бракуе грошаў на арганізацыю вялікіх шоу. Прычыны могуць быць розныя, але можа сказаць адзінае: таленавітых выканаўцаў становіцца больш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?