14.09.2015 / 16:02

Гайдукевіч выступае супраць размяшчэння замежных баз у Беларусі 1

Кандыдат у прэзідэнты, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Сяргей Гайдукевіч выступае супраць размяшчэння замежных ваенных баз у Беларусі. 

Як заявіў Гайдукевіч 14 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, ён «вельмі хоча, каб у дачыненні да Беларусі прыпынілі санкцыі». «Ужо шмат гадоў мы гаворым, што гэта ні да чаго не прыводзіць: ні да развіцця грамадзянскай супольнасці, ні да развіцця адносін з ЕС», — сказаў лідар ЛДП. Ён лічыць, што Беларусь зрабіла «дзясяткі крокаў у напрамку да Еўропы». «Я лічу сябе еўрапейцам, мы знаходзімся ў еўрапейскай дзяржаве», — заявіў кандыдат у прэзідэнты. 

Паводле яго слоў, адмовіцца ад такіх баз Беларусь змагла б пасля адмены еўрапейскіх санкцый. 

«Побач з нашай краінай «міралюбнае» НАТА размясціла новыя базы на тэрыторыі краін, што знаходзяцца побач. Але калі хочаце, каб Беларусь была міралюбнай дзяржавай, зніміце хоць бы санкцыі. Я — супраць замежных баз. Але калі з аднаго боку будзе ЕС, які не здымае санкцыі, не дае нармальна развівацца, а з іншага боку — дзяржава, з якой мы актыўнай супрацоўнічаем, то што рабіць у такой сітуацыі?» — сказаў Гайдукевіч. 

«Калі хочаце, каб не было замежных баз, то зрабіце хоць бы нейкі намёк», — дадаў ён, адрасуючы гэтыя словы да Еўрасаюза.

0
Мікалай Рагачоўскі / Адказаць
14.09.2015 / 17:08
Хто гэта за Гайдукевіч? Гэта ня той лідар партыі ЛДПР, намесніка якога ў 2009г асудзілі за хабар на 5 год.(Владимир Карунас Депутат Минского городского Совета депутатов, заместитель председателя Либерально-демократической партии Беларуси. Дата приговора 28.10.2009 Статьи УК: ч. 5 ст. 16, ч. 2 ст. 431 (подстрекательство к даче взятки), ч. 3 ст. 209 (мошенничество), ч. 2 ст. 430 (получение взятки) Срок лишения свободы — 5 лет) Калі гэта той самы Гайдукевіч дык чым яго заява адрозніваецца ад заяў ТНП? Кропка щ кропку. У гэтым выпадку як казаў паэт "Уж лучше ты молчала бы, накрылась репутация...."
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру