14.09.2015 / 16:13

Польшча таксама гатова ўзмацніць памежны кантроль

Польшча не прыме планаваных квот Еўрасаюза на прыём бежанцаў і гатовая ўвесці меры памежнага кантролю на межах з іншымі краінамі Еўрасаюза, заявіла ў панядзелак прэм'ер-міністр краіны Эва Копач.

tvn.pl

Па словах польскага прэм'ера, яна заявіла аб сваёй пазіцыі на нядаўняй сустрэчы з кіраўніком Еўракамісіі Жанам Клодам Юнкерам.

Па словах Копач, Польшча гатовая і далей прымаць мігрантаў, але не згодна на ўвядзенне абавязковых квот па іх прыёме. На гэты момант краіна пагадзілася прыняць 2000 чалавек.

«Як толькі я адчую, што межы ў небяспецы, Польшча зноў пачне кантраляваць мяжы», — заявіла Копач на прэс-канферэнцыі ў панядзелак.

«Мы пусцім роўна столькі бежанцаў, колькі можам сабе дазволіць. Ніводным больш або менш», — рэзюмавала кіраўнік урада.

Раней у панядзелак аб увядзенні мер кантролю на межах з суседзямі па Шэнгенскай зоне абвясцілі Германія, Аўстрыя і Чэхія. Пазней пра тое ж абвясціла Славакія.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру