14.09.2015 / 16:47

У Беларусь на тыдзень вернецца лета 2

«У Беларусь прыйдзе летняе надвор'е. Гэтымі днямі нас чакае вельмі цёплае надвор'е, асабліва ў другой палове працоўнай часткі тыдня».

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў. 

Паводле яго слоў, сярэдняя тэмпература чакаецца на 5-8 градусаў вышэйшай за норму. На фоне высокага атмасфернага ціску будуць праходзіць атмасферныя франты і магчымыя лакальныя навальнічныя дажджы. 

У аўторак ноччу па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, днём на большай частцы тэрыторыі краін кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу плюс 6—12°С, днём плюс 15—21°С, па паўднёвым захадзе ноччу плюс 13—15°С, днём плюс 22—24°С. 

З серады ў краіну пачне паступаць больш цёплая паветраная маса з Міжземнага мора, і тэмпература паветра пачынаючы з паўднёва-заходніх раёнаў пачне павышацца, зазначыў сіноптык. У сераду месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—16°С, днём плюс 17—23°С, у паўднёва-заходніх раёнах да плюс 26°С. 

У чацвер будзе яшчэ цяплей: тэмпература паветра складзе ноччу плюс 11—18°С, днём плюс 20—26°С, у паўднёва-заходніх раёнах плюс 27—30°С. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. 

У пятніцу тэмпература паветра ноччу плюс 12—19°С, днём плюс 23—29°С, у паўночна-заходніх раёнах крыху халадней — плюс 18—22°С, па поўдні плюс 30—32°С. У асобных раёнах, у асноўным па паўночным захадзе, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. 

«У выхадныя дні пачынаючы з паўночна-заходніх раёнаў пачнецца паступовае паніжэнне тэмпературы, але ўсё роўна яшчэ захаваецца цёплае надвор'е, асабліва па паўднёвым усходзе краіны», — паведаміў Рабаў. 

У суботу месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—18°С, днём плюс 17—24°С, па паўднёвым усходзе плюс 25—29°С. 

У нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°С, днём плюс 15—22°С, па паўднёвым усходзе ноччу плюс 15—17°С, днём плюс 23—26°С.

0
,,зайка'' / Адказаць
14.09.2015 / 18:14
..цЁплая навіна.. :))
0
Генэрал Голад / Адказаць
15.09.2015 / 10:34
Нешта я не заўважыў.(
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру