14.09.2015 / 17:10

Статкевіч заклікае на выбарчы сход 23 верасня ў цэнтры Мінска 166

фота Сяргея Гудзіліна

Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч запрашае грамадзян сабрацца на выбарчы сход. Абвестку ён размясціў у сацыяльных сетках. Сход ён мяркуе правесці 23 верасня ў цэнтры Мінску.

«Зараз ужо iдзе афiцыйная агiтацыйная кампанiя у сувязi з прэзiдэнцкiмi «выбарамi», падчас якой грамадзяне маюць права збiрацца i абмяркоўваць «кандыдатаў» i iх праграмы.

У сувязi з гэтым запрашаю ўсiх, каго цiкавiць лёс нашай краiны, на сход выбаршчыкаў, якi пачнецца ў сераду, 23 верасня, у 18.00 у Мiнску на плошчы Свабоды. Сход будзе прысвечаны абмеркаванню вынiкаў болей, чым 21-гадовай дзейнасцi А. Лукашэнкi, якога я таксама запрашаю на гэта абмеркаванне», — напісаў Статкевіч.

0
Гародня / Адказаць
14.09.2015 / 18:02
Ну, не ведаю як народ, але Рыгорыч стоадсоткава прыйдзе!!! ;)
0
Satan / Адказаць
14.09.2015 / 19:10
Вы усе рэальна эта или издзиваецесь над нами, а? Прызнайцесь чэсна, я пращу.
0
Віталь Волат / Адказаць
14.09.2015 / 19:50
Патрыёты, падтрымаем ініцыятыву. Прыходзьце са сцягам, партрэтам вашага кандыдата і ў вышыванцы. Будзем спяваць беларускія песні. Жыве Лукашэнка, Жыве Беларусь!
Паказаць усе каментары/ 166 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру