14 верасня, каля 15.20, у двары дома № 15/2 па праспекце Любімава асфальт не вытрымаў вагу шматтоннага смеццявоза МАЗ. Уезд у двор заблакаваны.

фота ДАІ Маскоўскага раёна

фота ДАІ Маскоўскага раёна

Смеццявоз МАЗ ехаў па дваровай тэрыторыі, калі пад аўтамабілем праваліўся асфальт. Як патлумачыў кіроўца, дарога была роўнай і нічога такога, што магло б выклікаць падазрэнні, ён не бачыў. Пра гэта auto.tut.by распавяла прадстаўнік ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.

На месца ДТЗ прыбылі інспектары, прадстаўнікі ЖЭСа і дарожнікі. Высвятляюцца прычыны здарэння. Уезд у двор заблакаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?