14.09.2015 / 17:48

Абвал тэнге ў Казахстане працягваецца 3

Курс даляра па выніках вячэрняй сесіі KASE 14 верасня склаў 278,54 тэнге. Амерыканская валюта за дзень падаражэла на 5 тэнге.

Незразумелы курс даляра вымусіў сталічную сетку абменных пунктаў у Астане згарнуць дзейнасць. «Пад такім ціскам немагчыма працаваць. Сэнсу няма працаваць далей. Людзі нервуюцца. Напруга высокая, пры гэтым пастаянныя праверкі. (…) Тут яшчэ вельмі моцна працуе чорны рынак, гэта значыць нелегальныя здзелкі праводзяцца. Зараз мы выходзім на вуліцу і бачым, што грошы мяняюць літаральна на вуліцы», — сказала прадпрымальнік Айгуль Салыбекава.

Курс даляра да тэнге б'е рэкорды з 10 верасня. Тады на вячэрняй сесіі KASE цана замежнай валюты склала 255,38 тэнге.

Тры тыдні таму курс да даляра складаў 188 тэнге.

0
Параноік-2 / Адказаць
14.09.2015 / 20:18
Лукашэнка не прапанаваў памашчы з тэнге?:-) Хітры...
0
ales' / Адказаць
14.09.2015 / 20:25
жыхары Казахстану кепска молiцеся свайму Назарбаю !
0
гаспадар літоўскі. / Адказаць
14.09.2015 / 21:10
...паплыў мутны саюз !?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру