З нагоды свайго 50-годдзя беларускі музыка Лявон Вольскі вырашыў даць канцэрт у пераходзе ля ГУМа ў цэнтры Мінска.

Імправізаваны канцэрт пачаўся з лёгкай затрымкай на паўгадзіны. Праўда, Вольскага чакалі. У пераходзе спачатку сабралася каля 40 чалавек.

Вольскі спяваў свае найлепшыя хіты: «Тры чарапахі», «Паветраны шар», «Маё каханне». «Госці», «Простыя рэчы».

Усяго прысутнічала каля 150 чалавек, гледачы актыўна падпявалі. Праўда, нейкія супрацоўнікі ў цывільным таксама вялі здымку.

Фільмаваў Вольскага і чалавек у цывільным.

Фільмаваў Вольскага і чалавек у цывільным.

Людзі слухаюць, ахвотна фатаграфуюць і фатаграфуюцца. Неўзабаве на сайце NN.by чакаецца відэа з гэтага канцэрта.

Вольскі затрымаўся на паўгадзіны, але яго з нецярпеннем чакалі

Вольскі затрымаўся на паўгадзіны, але яго з нецярпеннем чакалі

Дарэчы, 7 лістапада Лявон Вольскі разам з «Крамбамбуляй» дасць у Вільні развітальны канцэрт.

***

Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасня 1965 года ў Мінску. У 1981 г. у Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава разам з Уладзімірам Давыдоўскім заснаваў рок-гурт «Фаварыт» (пасля — «Мроя»). У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новы гурт — N.R.M., які за 13 гадоў выпусціў 8 альбомаў і стаў флагманам беларускага року.

Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі. Спяваў у гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?