14.09.2015 / 18:07

Цана нафты Brent ізноў упала ніжэй за 47 даляраў 1

DPA

Нафта маркі Brent у ходзе гандлёвай сесіі ў панядзелак, 14 верасня, патаннела да 46,91 даляра за бараль (дадзеныя на 17:30). Пра гэта сведчыць інфармацыя на сайце лонданскай біржы ICE.

На працягу дня паўночнамарская нафта даражэла да 48,35 даляра. На фоне падзення нафтавых каціровак адбываюцца ваганні курсу расійскага рубля. Даляр на Маскоўскай біржы каштуе 67,56 рубля, еўра — 76,34. Афіцыйныя курсы — 67,96 і 77,13 адпаведна.

Раней, 14 верасня, урад Ірана паведаміў, што ў бюджэт на 2016-2017 гады закладзена цана нафты ў дыяпазоне 42—50 даляраў за бараль.

У той жа дзень АПЕК палепшыла прагноз па попыце на нафту на 84 тысячы бараляў у дзень.

0
ales' / Адказаць
14.09.2015 / 20:27
выдатная навiна !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру