14.09.2015 / 20:10

Пентагон: Расія будуе ў Сірыі авіябазу 4

Амерыканскія вайскоўцы заявілі, што, па іх дадзеных, Расія абсталюе ваенную авіябазу недалёка ад горада Латакія на паўночным захадзе Сірыі.

Прадстаўнік Пентагона, які выступіў з гэтай заявай, не прадставіў якіх-небудзь падрабязнасцей наяўнай у ЗША разведвальнай інфармацыі аб актыўнасці расіянаў у гэтым рэгіёне.

Аднак раней амерыканскія афіцыйныя асобы ўжо заяўлялі пра з'яўленне тут танкаў і артылерыі.

Узлётная паласа знаходзіцца ў раёне, які лічыцца цытадэллю цяперашняга сірыйскага ўрада, што карыстаецца падтрымкай Масквы.

У апошнія дні Расію ўсё больш настойліва заклікаюць растлумачыць, наколькі значна ўзмацненне яе ваеннага прысутнасці ў рэгіёне.

0
Max / Адказаць
14.09.2015 / 20:25
Никаких доказательств. Стоит критично воспринимать заявления как Пентагона, так и МИД РФ. Лучше черпать разрозненные сведения из различных источников и думать, в конце концов, своей головой!
0
DJ Mayse / Адказаць
14.09.2015 / 21:42
Расея хоча пабудаваць трывалы "русский мир" у Сірыі. Для гэтага ім трэба пабудаваць авіябазу (і не адну). Пуцін шукае хауруснікау супраць "імперыялістычнае" палітыкі ЗША. І Расея, як усе астатнія краіны да дрыжыкау баіцца Ісламскае Дзяржавы, каб яна аднойчы не прыйшла на Пауночны Кауказ, і не стварыла там якую-небудзь джыхадзістскую дзяржаву, кшталту ІДІЛ. Тады, Расеі- да бабкі не хадзі-капец!
0
шуруп / Адказаць
14.09.2015 / 23:19
Новости радуют. Московия решила втянуться еще и в сирийскую войну, что потребует дополнительных затрат.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру