Аварыя адбылася сёння пасля 15.00 у пасёлку Фабрычны.

Грузавік, гружаны драўнінай, збочваў налева і ўдарыў у кола ровар, на якім насустрач ехаў хлопчык. Следам за юным веласіпедыстам рухаўся яго бацька, мужчына не пацярпеў. Дзіця з траўмай галавы дастаўлена ў бальніцу.

ДАІ просіць відавочцаў дапамагчы ў вышуку кіроўцы грузавіка і пры наяўнасці інфармацыі звярнуцца ў дзяжурную частку. Аўтамабіль можа мець пашкоджанні, характэрныя для дарожнага здарэння. Дакладная марка, колер аўто і рэгістрацыйныя знакі не вядомыя. Як мяркуецца, гэта ЗІЛ альбо ГАЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?