Крыштыяну Раналду можа дэбютаваць у кіно, зняўшыся ў новым фільме легендарнага галівудскага рэжысёра Марціна Скарсэзэ пра жыццё Крыстыяна Грэя, персанажа нашумелага фільма «50 адценняў шэрага», паведамляе NEWSRU.com са спасылкай на бразільскі партал Lancenet.

Карціна раскажа аб прататыпе Грэя — італьянскім магнаце Алесандра Прота. Раней менавіта ён з'яўляўся ўладальнікам апартаментаў на верхнім паверсе Вежы Трамп у Нью-Ёрку, якія ў жніўні за 18,5 млн даляраў набыў Раналду.

Паводле задумы Скарсэзэ, здымкі карціны павінны абавязкова праходзіць менавіта там. Крыштыяну даў свае апартаменты ў абмен на эпізадычны ўдзел у некалькіх сцэнах фільма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0