ЗША падтрымаюць кандыдатуру Чарнагорыі на ўступленне ў НАТА ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін — удзельніц альянсу, якая пройдзе ў снежні 2015 года.

Пра гэта заявіў сёння віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн падчас тэлефоннай размовы з прэм'ер-міністрам Чарнагорыі Міла Джуканавічам.

«Злучаныя Штаты гатовыя падтрымаць заяўку на ўступленне (у альянс) Чарнагорыі на снежаньскай сустрэчы кіраўнікоў МЗС НАТА», — прыводзіць словы Байдэна прэс-служба Белага дома.

Віцэ-прэзідэнт ЗША высунуў ўмовы - Чарнагорыя павінна «працягнуць рэформы (па барацьбе з карупцыяй і злачыннасцю) і павысіць ўзровень падтрымкі ўступлення ў НАТА сярод свайго насельніцтва».

У Маскве негатыўна ставяцца да магчымага ўступлення Чарнагорыі ў Паўночнаатлантычны альянс, заявіў раней пастаянны прадстаўнік РФ пры НАТА Аляксандр Грушко.

У чэрвені, знаходзячыся з візітам у Чарнагорыі, генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг, заявіў, што НАТА прыме рашэнне адносна запрашэння Чарнагорыі ў альянс у снежні 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?