Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў аб прыняцці рашэння адкласці правядзенне далейшай мабілізацыі — «не праводзіць і не аб'яўляць».

Пра гэта Парашэнка заявіў у сваім уступным слове перад сустрэчай з прадстаўнікамі фракцый кааліцыі ўвечары 14 верасня.

«Мною прынята рашэнне ва ўмовах фактычнай рэалізацыі рэжыму спынення агню адкласці мабілізацыю, не праводзіць і не абвяшчаць. Сёння для гэтага з'явіліся першыя кволыя магчымасці. І выкарыстоўваць змены ў бюджэт у тым ліку для павелічэння кантрактнага складніку нашай арміі», — адзначыў Парашэнка.

5 верасня Парашэнка заявіў, што гэта «першы тыдзень, калі на фронце не страляюць і калі пачалі «працаваць «Мінскія дамоўленасці».

«Яшчэ гінуць у ДТЗ і па-іншаму … але ў боесутыкненнях, ад абстрэлаў сёння не гінуць. І гэты тыдзень — цвёрдая надзея на тое, што намаганні Украіны, маёй каманды, мае — забяспечыць мір — дадуць нам магчымасць будаваць новую дзяржаву», — заявіў Парашэнка.

Пасля прэзідэнт заявіў, што з 2 верасня ва Украіне праходзіць маштабная дэмабілізацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?