Сюжэт выйшаў у перадачы «Добров в эфіре». Дарэчы, яе аўтар і вядучы Андрэй Даброў, які ўключаны Украінай у санкцыйны спіс за пазіцыю па вайне на ўсходзе Украіны і анексіі Крыма.

Перадача безапеляцыйна сцвярджае: Беларусь і Украіна цікавыя толькі тым турыстам, якім патрэбныя недарагія інтымныя паслугі. Госці з Усходу нібыта так любяць сэкс-туры ў Беларусі, што здымаюць у Мінску цэлыя гатэлі.

Затым у роліку паказваюць вядомы мінскі «Blackhall Bar». Аўтары катэгарычна сцвярджаюць — мужчыны прыходзяць сюды не танчыць, а менавіта «здымаць» дзяўчат. Дапамагае пераканаць гледача мясцовы эксперт — «свецкі аглядальнік інтэрнэт-выдання» Наталля Капіца (дарэчы, гэты «аглядальнік» публікуецца на сайце trip2.by).

«Вайна разбурыла ў краіне фактычна ўсе гістарычныя славутасці. У беларусаў застаўся адзіны, але вельмі правераны рэсурс, каб заманіць у краіну турыстаў — гэта мясцовыя прыгажуні», — кажа карэспандэнт РЭН-ТВ.

Не забыліся аўтары прайсціся і па краінах Балтыі: «Мінск і Кіеў змагаюцца за званне «самай распушчанай сталіцы» з Рыгай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?