У Ваўкавыскім раёне на сметніку бамжы зладзілі бойку, у працэсе якой у ход пайшоў нож. У выніку ў шпіталі з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі ў выглядзе пранікальнай колата-рэзанай раны грудной клеткі апынулася жанчына 1991-га года нараджэння. Цяпер яе жыццю нішто не пагражае.

Пра выпадак паведаміла УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Пра падрабязнасці інцыдэнту паведаміў намеснік начальніка аддзялення крымінальнага вышуку Ваўкавыскага РАУС маёр міліцыі Станіслаў Клімэк.

Канфлікт паміж асобамі без пэўнага месца жыхарства і роду заняткаў, прадстаўніцамі слабага полу, узнік з-за чарговасці па сартаванні толькі што прывезеных на сметнік бытавых адкідаў.

Кожная з іх хацела быць першай.

Слоўная сварка скончылася тым, што жанчыны сталі валяць адна адну ў брудзе, і верх атрымала больш маладая. Сеўшы зверху на пераможаную, яна працягвала ўтрымліваць яе на зямлі, калі адчула востры боль у грудзях. Гэта муж паваленай дамы пасля просьбаў адпусціць жонку ткнуў тую нажом у жывот.

Крымінальная справа заведзена па ч.1 арт.147 КК РБ «наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0