Свае перадвыбарныя праграмы ўжо апублікавалі ўсе кандыдаты ў прэзідэнты.

«Наша Ніва» прааналізавала існуючыя праграмы на частотнасць. Якія словы былі ў гэтых дакументах самымі папулярнымі?

У Сяргея Гайдукевіча найчасцей сустракаецца слова… «Гайдукевіч».

Відаць, нейкія паліттэхнолагі параілі штабу пачынаць кожны абзац з прозвішча палітыка. У выніку «Гайдукевіч» сустракаецца 37 разоў.

Далей па папулярнасці ідуць «краіна» (21 раз) і «Беларусь/беларус/беларускі» (20 разоў). Іншыя словы ўзгадваюцца радзей за 10 разоў.

У Таццяны Караткевіч пералічваюцца запланаваныя перамены, таму слова «будзе» згадваецца 32 разы.

На другім месцы «Беларусь/беларус/беларускі» — 28 разоў.

Далей з вялікім адрывам ідуць «забяспечваць» (16 разоў), «развіццё» (15 разоў), «павінен» (14 разоў), «грамадзянскі» і «сацыяльны» (па 13 пазоў).

У Аляксандра Лукашэнкі пераважае словы «мы/нас/нам» (53 разы). Толькі пасля гэтага ідуць «Беларусь/беларус/беларускі» (27 разоў).

У Мікалая Улаховіч самая частая канструкцыя — «Беларусь/беларус/беларускі» (28 разоў). Ніводнае іншае слова больш за 15 разоў не выкарыстоўвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?