Прадпрымальнікі зь беларускіх рэгіёнаў накіравалі лісты прэзыдэнту Ўкраіны Віктару Юшчанку і прэм’ер‑міністру Юліі Цімашэнцы.

Паводле сябра кампаніі «За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» Мікалая Чарнавуса, у лістах прадпрымальнікі выказваюць жаданьне разам з прадпрымальнікамі іншых рэгіёнаў «абмеркаваць пытаньне ўзаемнага супрацоўніцтва. А менавіта: будаўніцтва оптавых рынкаў у пяцікілямэтровай зоне мяжы з Рэспублікай Беларусь».

Як патлумачыў для БелаПАН М. Чарнавус, з прычыны ўвядзеньня ўказу 760 многія прадпрымальнікі ня могуць нармальна працаваць і набываць тавар, таму што вымушаныя самі гандляваць за прылаўкам. Гэта прынесла «парушэньне дзелавога супрацоўніцтва між прадпрымальнікамі Беларусі і Ўкраіны». Цяпер многія беларускія ІП езьдзяць па тавар у г. Хмяльніцкі ва Ўкраіне, а калі б оптавыя склады знаходзіліся непадалёк ад мяжы, гэта палегчыла б іхную працу, сказаў М. Чарнавус.

паводле БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0