У жніўні ў рэдакцыю Intex-press звярнуліся жыхары вуліцы Тарфяной у Баранавічах. Яны здзіўляліся: чаму каля дома чыноўніка бардзюры ёсць, а каля іх дамоў не?

На вуліцы Тарфяной — каля 90 дамоў. Калі прайсціся па вуліцы ад пачатку да канца, то можна заўважыць, што бардзюры ўсталяваныя не ўсюды. Яшчэ месяц таму яны стаялі толькі каля двух дамоў — №22 і 24.

У жніўні ў рэдакцыю звярнуўся жыхар вуліцы Павел Маскачэнкаў. Ён распавёў, што падчас дажджу яго дом і агарод, размешчаныя ў нізіне, заліваюцца патокамі вады з вуліцы. Абараніць агарод ад падтаплення маглі б бардзюры, але іх у чэрвені ўсталявалі толькі каля двух дамоў на ўсёй вуліцы. Павел абурыўся: калі бардзюры стаяць у іншых, то і ў яго дома іх таксама павінны ўсталяваць.

Жыхары распавялі, што ў доме №22 жыве начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Баранавіцкага гарвыканкама Андрэй Сямашка. Пра гэта сведчыць і запіс у Нацыянальным кадастравым агенцтве, згодна з якой чыноўнік валодае доляй ў гэтым доме. Сам чыноўнік на пытанне, чаму толькі ў яго дома стаяць бардзюры, адхрысціўся ад таго, што мае да гэтага нейкае дачыненне.

Пасля таго як газета пачала разбірацца ў сітуацыі, бардзюры ўсталявалі і каля іншых дамоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0