Сёння апублікавана перадвыбарчая праграма кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Яе назва «За будучыню незалежнай Беларусі». Раней у СМІ былі апублікаваныя праграмы Таццяны Караткевіч, Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Улаховіча.

фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

«11 кастрычніка кожнаму з вас трэба будзе выбіраць будучыню. Будучыню сваю, будучыню дзяцей і ўнукаў, будучыня ўсёй Беларусі»!, — адзначаецца на пачатку праграмы.

Ад вашага выбару залежыць многае. Бо па сутнасці сёння перад краінай усяго два шляхі.

Адзін шлях наперад — да захавання стабільнасці і парадку, свабоды і незалежнасці. Гэта шлях адзінства і згоды, развіцця і прагрэсу. Гэта шлях міру і стварэння.

Іншы шлях назад — да смуты і хаосу «дзевяностых», бандыцкага капіталізму і дзяльбы ўласнасці, да паслаблення дзяржавы і страты незалежнасці. Гэта шлях рэвалюцыі, крыві і вайны.

Нам нельга страціць тое, што ўжо дасягнута.

Мы за два дзесяцігоддзі незалежнасці зрабілі вельмі многае.

Мы пабудавалі сваю дзяржаву — свабодную і суверэнную Беларусь.

Мы жывем у мірнай, спакойнай, прыгожай, дагледжанай краіне.

Мы стварылі сацыяльную мадэль, якая абараняе простага грамадзяніна. Збераглі грамадства ад алігархаў і бандытаў.

Наша дзяржава вельмі маладая, і наша незалежнасць не ўсім па душы. Наша зямля і наш здабытак, створаныя працай усяго народа, па-ранейшаму вабяць аматараў лёгкай нажывы.

Таму перш за ўсё мы павінны абараніць тое, што ўжо створана. Свабоду і незалежнасць Беларусі.

Мір і парадак у краіне.

Дзяржава для народа, у якой жыць нашым дзецям і ўнукам.

Абапіраючыся на гэтыя дасягненні, мы можам рухацца наперад - да матэрыяльнага дастатку, дабрабыту кожнага грамадзяніна і росквіту Беларусі», — пералічваецца ў праграме.

Праграма Лукашэнкі заснавана на наступных прынцыпах: свабода і незалежнасць, мір і парадак, салідарнасць і справядлівасць, праца і дабрабыт.

Праца і дабрабыт уключае ў сябе наступныя пункты: барацьба з інфляцыяй і ростам цэн, новыя падыходы да мадэрнізацыі эканомікі, эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне, прыцягненне інвестыцый і падтрымка бізнэсу, адкрытасць глабальнаму свету.

«Мірнае і шчаслівае жыццё нашых людзей стане галоўным вынікам выканання ўсяго задуманага. Беларусь ўмацуе сваю незалежнасць і зробіць імклівы прарыў у будучыню, — рэзюмуецца ў праграме. — Гісторыя не раз даказвала - адзінства і мэтанакіраванасць ўсяго народа здольныя рабіць цуды».

«Дарагія суайчыннікі! Усе гады на пасадзе прэзідэнта мяне падтрымлівала вера, — гаворыцца ў праграме. — Вера ў Беларусь, у наш народ, у нашу будучыню. Маю працу ацэньваць вам. Магу сказаць толькі адно.

Беларусь — мой лёс. Служэнне ёй - сэнс майго жыцця.

Не было, няма і не будзе ў мяне нічога даражэй за Радзіму. І сёння я цвёрда ведаю.

РАЗАМ мы стварылі незалежную Беларусь!

РАЗАМ мы пераадолеем любыя нягоды!

РАЗАМ мы пабудуем шчаслівае і квітнеючую краіну! Нам няма чаго дзяліць і няма чаго падзяляцца.

Бо БЕЛАРУСЬ У НАС АДНА!

Чытаць цалкам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0