У Белтэлерадыёкампанію паступіла заяўка на ўдзел у тэледэбатах ад кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Улаховіча. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

Раней у Белтэлерадыёкампанію паступілі заяўкі на ўдзел у тэледэбатах ад кандыдатаў Сяргея Гайдукевіча і Таццяны Караткевіч.

У адпаведнасці з пастановай Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, тэледэбаты могуць адбыцца, калі пра жаданне ўдзельнічаць у іх заявілі мінімум два кандыдаты.

Як паведамлялася, тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пройдуць на тэлеканале «Беларусь 1» 3 кастрычніка, пачатак — у 17.00. Для гэтага адводзіцца 60 хвілін эфірнага часу.

Кандыдат, які жадае ўдзельнічаць у тэледэбатах, ня пазней за 18 верасня мусіць падаць у Белтэлерадыёкампанію пісьмовую заяву. Пры гэтым можа быць упаўнаважаная для ўдзелу ў тэледэбатах давераная асоба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?