«Для Каталіцкай царквы ў Польшчы гэта вельмі балючая справа й балючы досьвед», — сказаў Польскаму радыё прэс‑сакратар Шчэцінска‑Каменскай архідыяцэзіі ксёндз Славамір Зыга.

Гэтыя словы датычаць сэксуальнага выкарыстоўваньня дзяцей ксяндзом Анджэем, які заснаваў і кіраваў працай гуртка для праблемнай моладзі ў Шчэціне.

Пра справу паведаміла сёньня на першай старонцы «Gazeta Wyborcza». Цягам 13‑ці гадоў гэты факт хавалі высокапастаўленыя біскупы й ксяндзы.

Ксёндз Славамір Зыга сказаў Польскаму радыё, што па гэтым пытаньні ідзе кананічны працэс перад судом біскупаў. Ксёндз падкрэсьліў, што ніхто не ўхіляўся ад высьвятленьня гэтай справы.

Сэксуальным выкарыстоўваньнем падапечных ксяндза Анджэя занялася таксама Шчэцінская пракуратура.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0