Групы мігрантаў, якія знаходзяцца ў Сербіі, прарвалі паліцэйскія заслоны і ўвайшлі на тэрыторыю Харватыі ў раёне горада Таварнік.

Раней харвацкія ўлады заявілі, што мігранты павінны падаць дакументы на прадастаўленне прытулку, інакш яны будуць разглядацца як парушальнікі мяжы.

Паліцыя не змагла стрымаць націск некалькіх соцень бежанцаў, якія доўгі час чакалі дазволу на праход. Сітуацыя ўскладняецца моцнай спёкай. Многія мігранты знясіленыя і пакутуюць ад смагі. Сярод іх шмат дзяцей і жанчын.

Многія мігранты, што знаходзяцца каля венгерскай мяжы з боку Сербіі, вырашылі адправіцца ў іншыя краіны Заходняй Еўропы ў абыход Венгрыі, праз Харватыю. За апошнія суткі харвацкую мяжу перасеклі амаль 6 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?