«Лукашэнка стаміўся, яму трэба адпачыць», — заявіла Таццяна Караткевіч у сваім выступе на «Беларусь-1».

«Апошнія пяць гадоў для старай каманды былі яўна лішнімі. За гэты час узровень жыцця нашых грамадзян істотна знізіўся. Яшчэ адзін тэрмін толькі пагоршыць наш стан. Лукашэнка стаміўся, яму трэба адпачыць. Людзі скажуць дзякуй за ўсё тое, што было зроблена. Але нам трэба ісці наперад з новымі сіламі. Нам трэба новы лідар, новыя ідэі і новыя метады. Толькі так мы будзем развівацца, а не стаяць на месцы.

Патрэбная воля да новых пераменаў, толькі так Беларусь зробіць крок наперад (тут Караткевіч выйшла з-за трыбуны). Выйдзе наперад і забяспечыць эканамічны рост і дабрабыт беларускім сем'ям. Беларусам патрэбны новы кіраўнік дзяржавы, новая каманда. Адзіны спосаб сказаць аб гэтым — прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за мяне, Таццяну Караткевіч. За мірныя перамены, толькі так, Жыве Беларусь», — рэзюмавала яна.

»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0