Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-жніўні 2015 г. знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 3,5% і склаў Br564 трлн 441 млрд, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Прадукцыйнасць працы па ВУП склалася на ўзроўні Br107,5 млн, што на 2,6% менш, чым у студзені-жніўні мінулага года.

Прамысловай прадукцыі выраблена на Br474 трлн 187,2 млрд, што на 7,1% менш, чым за студзень-жнівень 2014 года. Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай склала 13%.

Сельскагаспадарчай прадукцыі (у гаспадарках усіх катэгорый) выпушчана на Br80 трлн 921,8 млрд, што на 1,4% менш, чым у студзені-жніўні мінулага года.

Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі Br126 трлн 312 млрд, што на 14,2% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года.

Рознічны тавараабарот дасягнуў Br224 трлн 376 млрд (павялічыўся на 1,1%), аптовы - Br394 трлн 312 млрд (знізіўся на 3,3%).

У студзені-жніўні за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 3 млн 411,2 тыс. кв.м жылля, што на 4,8% больш у параўнанні з студзенем-жніўнем 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?