Першы выступ Таццяны Караткевіч па тэлебачаньні ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты камэнтуе палітоляг Валер Карбалевіч:

«З нагоды таго, што вакол асобы Тацяны Караткевіч у апазыцыйным асяродзьдзі разгараюцца вострыя жарсьці, то першы яе выступ па БТ чакаўся з асаблівай цікавасьцю.

Найперш трэба адзначыць, што кандыдатка не расчаравала. Гаварыла яна без паперкі, што не маглі рабіць некаторыя відныя кандыдаты ў прэзыдэнты пяць гадоў таму. Гаварыла практычна без запінак, пісьменна, спакойна і ўпэўнена.

Калі казаць пра зьмест, то гэта быў пасьлядоўна апазыцыйны выступ. Была рэзкая крытыка існага рэжыму. Акцэнтавалася ўвага на тым, што краіна ў крызісе, і вінаватая ў гэтым улада, якая бязьдзейнічае і ня хоча чуць народ.

Але была ня толькі крытыка, але і прапановы па выхадзе з крызісу. Але ў гэтай частцы ня ўсё было пераканаўча. На мой погляд, не хапала кантрасту. Маўляў, улады робяць вось так, а мы будзем рабіць па-іншаму — і будзе вынік.

У цэлым, можна сказаць, што першы выступ Тацяны Караткевіч быў удалы. Сёньня нарадзіўся публічны апазыцыйны палітык».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?