Харватыя не стане «цэнтрам па прыёме бежанцаў» і будзе перапраўляць далей мігрантаў, якія прыбываюць у краіну, заявіў прэм'ер-міністр Зоран Міланавіч.

Харвацкі прэм'ер адзначыў, што краіна ўжо дасягнула мяжы магчымасцяў па прыёме мігрантаў. За апошнія дні на тэрыторыю краіны прыбылі больш за 14 тысяч чалавек. 

На 23 верасня намечаны экстранны саміт Еўрапейскага саюза, галоўнай тэмай якога стане сітуацыя з наплывам мігрантаў.

З-за бесперапыннага патоку мігрантаў харвацкая паліцыя перакрыла сем з васьмі памежных пераходаў з Сербіяй. Сербія абяцае падаць на Харватыю ў міжнародны суд, калі пераходы застануцца закрытымі.

Бялград асцерагаецца, што дзясяткі тысяч мігрантаў могуць апынуцца фактычна зачыненымі на сербскай тэрыторыі. Раней Венгрыя завяршыла будаўніцтва загарод на мяжы з Сербіяй; венгерская паліцыя спрабуе спыніць бескантрольны пераход людзей.

«Мы не збіраемся плаціць за чыюсьці негатоўнасць. Мне вельмі шкада, што гуманнасць і гасціннасць Харватыі працягнуліся ўсяго два дні», — заявіў міністр па сацыяльных пытаннях Сербіі Аляксандр Вулін.

Харвацкія ўлады настойваюць, што краіна дасягнула мяжы сваіх магчымасцяў.

«Мы заклікаем ЕС ўсвядоміць, што Харватыя не можа стаць цэнтрам па прыёме бежанцаў. У нас ёсць сэрца, але ў нас ёсць і мозг», — эмацыйна пракаментаваў сітуацыю харвацкі прэм'ер Міланавіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?